Августинович Александр Михайлович
Августинович Александр Михайлович
рядовой
01.04.1967 - 09.01.1986

Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти:

АВГУСТИНОВИЧ Александр Михайлович, рядовой, сапер, род. 1.4.1967 в дер. Ляховичи Лепельско-го р-на Витеб. обл. БССР. Белорус.

В Вооружённые Силы СССР призвав 24.4.85 Партизанским РВК Минска.

В Республике Афганистан с июля 1985.

Принимал участие в неск, боевых выходах на минирование и разминирование участков

местности. 9.01.1986 во время сопровождения колонны из Кабула в Гардез действовал в отряде обеспечения движения. При прохождении одного из опасных участков машина, в которой он ехал, подорвалась на мине. А. погиб.

За мужество и отвагу награжден орденом Красной Звезды (посмертно).

Похоронен в дер. Ляховичи.


Вот эти данные и фото были взяты из белорусской книги памяти:

АУГУСЦІНОВІЧ Аляксандр Міхайлавіч
Нарадзіўся 1.4.1967 г. ў в. Ляхавічы Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Еўдакія Арцёмаўна, пенсіянерка, бацька, Міхаіл Нічы-паравіч, памёр. У 1984 г. скончыў Грыгаравіцкую сярэднюю школу. Вучыўся ў ПТВ у Мінску. У 1985 г. прызваны ў Савецкую Армію Партызанскім РВК г. Мінска, накіраваны ў Афганістан. Радавы А. М. Аўгу-сціновіч загінуў 9.1.1986 г. Пахаваны ў в. Ляхавічы. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.


3 ЮНАЦТВА — У БЕССМЯРОТНАСЦЬ

Есць у пакоі баявой і працоўнай славы Грыгаравіцкай сярэдняй школы стэнд, які адразу прываблівае ўвагу. Акуратна складзены мундзір і берэт
дэсантніка, вучэбныя канспекты сал-дата, школьныя кантрольныя работы, сачыненне на атэстат сталасці па лі таратуры, асабістая справа вучня, у якога за дзесяць гадоў вучобы было усяго тры здавальняючыя адзнакі. Гэты стэнд прысвечаны выпускніку школы Сашу Аўгусціновічу, які загінуу у Афганістане.
Кожнага, хто затрымліваецца ля гэтага стэнда, не пакідае дваістае пачуццё боль і гонар. Боль — рана, вельмі рана абарвалася жыццё любімца школы, лідэра выпускнікоў 1984 года. Гонар за тое, што Саша начэсна выканаў свой салдацкі абавязак. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ён пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Які ён быў у звычайных абставі-нах — у школе, сярод сяброў, дома? Самым звычайным. Але, калі абставі-ны патрабавалі, аддаў сваё маладое жыццё.
«Здольны вучань, мае добрую памяць, развіта лагічнае мысленне. На ўроках дысцынлінаваны, уважлівы. Па характару таварыскі, карыстаецца аутарытэтам у вучняў, умее сябраваць. Актыўна ўдзельнічаў у црацоў-ных справах класа»,— гэта радкі з ха-рактарыстыкі выпускніка школы А. Аўгусціновіча.
«Гэта быў чулы, вясёлы хлопчык, за ім цягнуліся іншыя вучні, вельмі здольны па матэматыцы, акуратны не только знешне, але і ў выкананні даручэння, пастаянны член камітэта камсамола»,— з расказа настаўніцы Л. У. Кастрыцкай.
«Такія вучні ніколі не забудуцца»,— сказала прыбіральшчыца школы.
«Саша быў для мяне як брат. Я цаніў яго як сябра, як баявога таварыша, як земляка. На усе баявыя дзеянні Саша прасіўся ісці толькі са мной. Ен быў вельмі старанным і выдатным салдатам»,— з пісьма сяржанта Аляксея Ермакова.
Шмат добрых слоў было сказана пра Сашу пры сустрэчы з аднавяскоўцамі.
I ўсе яны аб адным — быў ён у свае 18 гадоў прыкладам для многіх. Але письмы, якія пісаў Саша дамоў, лепшiшных расказалі пра яго самога. «... Кал І я быў дома, то не заўважаў, што гэта самы мілы родны куток. Усё здавалася звычайным. Колькі б ні быў удалечы ад дому, жаданне зноў трапіць туды ніколі нікога не пакіне». «Так хочацца пакасіць. Які прыемны пах свежага сена». «Ці шмат сёлета , малін, грыбоў?» «Цікава, чым вы цяпер займаецеся? Па вечарах, пэўна,
 грэе печка, свеціцца тэлевізар. У хаце . цёпла, утульна. Баба Ніна ў госці  прыйшла. Мама, пэўна, круціць калаўрот. Валя дамашняе задание выконвае... Вучыся, сястрычка, слухайся і маму і ва ўсім ёй дапамагай».
Ведаў сын, што хвалююцца родныя, асабліва маці, за яго службу. Таму і супакойваў іх: «Магу толькі ўзрада-ваць, што мне пашанцавала — трапіў служыць у дэсантныя войскі». «У тым, што я трапіў служыць у Афганістан, няма нічога страшнага. Тут такая ж служба, як і ў Саюзе, нават цікавей. Мамачка, я цябе запэўніваю, што са мной нічога не здарыцца». «Мама, ты не вельмі сумуй. Хутка мы ўсе будзем збірацца дома і тады весялосці будзе! Нас так многа ў цябе».
А вось апошняе пісьмо... Звычайнае, аб салдацкім жыцці, з пытаннямі -як дома? А ў канцы коратка пра тое, як змаладушнічаў адзін салдат. Таму задае пытанне: «Як ён будзе потым у вочы людзям глядзець?».
Сам Саша глядзеў у вочы людзям прама і чэсна.
Сядзiм мы ў новай хаце Аўгусці новічаў у вёсцы Ляхавічы. Маці, вы ціраючы вочы, расказвае пра сына, пра сям’ю. Усё жыццё звязалі з сельскай гаспадаркай Еўдакія Арцёмаўна і Міхаіл Нічыпаравіч. Любоў да працы, да зямлі, да тэхнікі з малаком маці ўвабралі ўсе сыны і дочкі Аўгусціно-вічаў. Механізатарамі ў роднай гаспа-дарцы працуюць сыны Васіль і Ге-надзь. Пасля сканчэння тэхнікума быў механікам у саўгасе Мікалай, цяпер ён — інжынер-дэфектоўшчык райагра-прамтэхнікі. Аграномам у суседнім ра ёне працуе дачка Тамара, водзіць машыну ў Полацку Іван. I толькі малодшая Валя яшчэ вучыцца ў школе.
Не любяць 9 студзеня ў сям’і Аў-гусціновічаў. У гэты дзень памёр галава сям’і Міхаіл Нічыпаравіч, роўна праз два гады ў гэты дзень загінуў Саша...
Не паспеў ён выслаць дамоў фота-картку ў салдацкай форме. Не прыйшлося шмат фатаграфавацца яму і ў школьным гады. Засталіся толькі ама-тарскія здымкі з выпускнога вечара. Але і без фотакартак застаецца на-заўсёды ў памяці родных, настаўнікаў, сяброў, аднавяскоўцаў вобраз Сашы Аўгусціновіча, які юнаком ступіў у бессмяротнасць.
В. Самахвалава.




Примечание - за то время, когда создавалась данная версия книги памяти, вместо автора (Павел Цупик, который создавал и затем дополнял эту версию книги памяти с 12.2003 по 11.2018) на нынешнее время может быть уже и другой администратор, отсюда просьба сначала смотреть раздел "Контакты"  в общем разделе, чтобы не было претензий, что письма по электронной почте не всегда отвечены.
Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке, вы можете написать письмо
на один из адресов администратору этой странички и\или прислать фотографии (щёлкните по ссылке,
чтобы администратор мог видеть, о ком вы хотите написать):

                                             afganmemorial@yandex.ru



Назад в общий раздел

Назад в список павших по органам и войскам ВДВ СССР

Назад в список павших на букву А

Назад в список павших по 56 гв.одшбр

Назад в список павших по республике Беларусь