БАБУК Светлана Михайловна

БАБУК Светлана Михайловна, служащая СА, род. 2.5.1959 в г. Минск БССР. Белоруска. Работала в 4-й клинич. больнице Минска.

В добровольном порядке 13.3.1984 через Московский РВК Минска была направлена для работы по найму в сов. войска, находившиеся в Республике Афганистан .

Выполняя обязанности операционной сестры, действовала хладнокровно и умело.

Много раз принимала участие в оказании хирургич. помощи раненым сов. и афган, воинам.

Тяжело заболела и 31.10.1985 умерла.

Похоронена на Чижовском кладбище в Минске.



Вот эти данные и фото были взяты из белорусской книги памяти:

БАБУК Святлана Міхайлаўна
Нарадзілася 2.5.1959 г. ў Мінску. Беларуска. Член ВЛКСМ. Маці, Маіна Емяльянаўна, працуе медсястрой, бацька, Міхаіл Васілевіч, вадзіцель. У 1976 г. Святлана скончыла сярэднюю школу № 61 г. Мінска, у 1978 г.— Мінскае медыцынскае вучылішча №    2.
Была накіравана на работу медыцынскай сястрой у 4-ю клінічную бальніцу г. Мінска. У сакавіку 1984 г. Маскоўскім РВК г. Мінска накіравана па ўласным жа-данні ў Афганістан аперацыйнай сястрой медсанбата. Загінула 31.10.1985 г. Пахавана на Чыжоўскіх могілках у Мінску. Пасмяротна ўзнагароджана медалём «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа».

3 успамінаў маці С. М. Бабук


...Хоць наша Светачка і расла адзінай дачкой у сям’і, выхоўвалі мы яе з бацькам строга, не надта песцілі. А зараз, калі бачу на вуліцах або ў тралейбусе прыгожых дзяўчатак, модна апранутых, я шкадую, што не песціла сваю дачушку. Я сама — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У нас у доме заўсёды на першым месцы былі такія чалавечыя якасці, як дабрата, міласэрнасць, адданасць людзям і Радзіме. Я і падказала дачцэ выбраць прафесію медыка, каб дапамагаць людзям. Пасля сканчэння медвучылішча Свету накіравалі ў 4-ю клініку ў аддзяленне гнойнай хірургіі. Аддзяленне гэта адно з самых цяжкіх, але я ведаю, што, пачаўшы з цяжкага, лягчэй стаць добрай медсястрой. Так і атрымалася. Стараннасць і ўменне Светы былі заў-важаны, яе перавялі на работу ў аддзяленне кардыялогіі аперацыйнай сястрой. Тыя пяць гадоў Свецінай работы ў клініцы засталіся ў маёй па-мяці як самыя лепшыя дні ў жыцці нашай сям’і. Яна з вялікай цікавасцю расказвала пра справы ў аддзяленні. Яе не раз выклікалі на аперацыі і позна вечарам, і ноччу. Усімі намі гэта ўспрымалася як неабходнасць,
і прыемна было ўсведамляць, што наша дачка патрэбна людзям. Калі Света адпраўлялася ў Афганістан, супра-цоўнікі прыйшлі ў аэрапорт право-дзіць яе. Загадчык аддзялення на развітанне пацалаваў рукі Святланкі і назваў іх залатымі...
Гэта цяпер для нас з мужам жыццё скончылася, а тады мы жылі ёю, яе інтарэсамі. У нашым доме заўсёды было шмат моладзі — сяброў Святла-ны. Асабліва доўга і моцна сябравалі яны з Наташай. Калі Светачкі не стала, Наташа, разумеючы наш стан, не пакінула нас адных. Я вельмі ўдзячна ёй за гэта. Яна паўгода жыла з намі, спала ў пакоі Светы. Аднойчы ноччу я прачнулася, бачу, з пакоя дачкі святло прасочваецца. Заглянула, а Наташа не спіць. «Мы тут,— кажа,— са Светачкай чайку папілі». На стале каля партрэта Святланкі стаяў кубачак з чаем...
Аднойчы на Чыжоўскіх могілках нейкая жанчына запыталася ў мяне, як гэта я яе, сваю адзіную дачку, не спыніла тады, не змагла перашкодзіць яе паездцы ў Афганістан. А я ёй адказала:    «Мабыць,    у    Вас     сыноў няма».

3 пісем С. М. Бабук родным

29    чэрвеня 1984 г.
Здравствуйте, дорогие родители! Извините за долгое молчание, было очень много работы. Уставала, даже
прилично. Сейчас отдыхаем. У меня всё хорошо. Жива и здорова. Каждый день идёт одинаково. К жаре я привыкла. Да и не очень сейчас жарко, только дует сильный ветер постоянно.
Говорят, что каждое лето так. Правда, бывают ветра и похуже. Мы их называем «афганец»...
Пишите обо всём. Мне всё интересно... Мамуля, береги себя. Ты должна быть здоровой.

1    верасня 1985 г.

Вот уже первый день осени. Дети пойдут в школу у вас. Время бежит очень быстро. Мне осталось ровно полгода, минус 3 дня. Уже совсем немного. Скоро буду дома...
Начала усердно заниматься вязкой, ведь скоро зима. Стало довольно-таки прохладно. Хочу связать себе свитер тёплый и гольфы на зиму...
Мама, ложись в больницу и не думай больше ни о чём. Всем огромный привет.
Света.


Назад в общий раздел

Назад в список павших по республике Беларусь

Назад в список павших на букву Б




Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):


afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru      
 
afganmemorial@aol.com      afgan-memorial@mail.ru