Назад в общий раздел

Назад в список павших по республике Беларусь

Назад в список павших по органам и войскам КГБ СССР

Назад в список павших на букву Л

ЛАПКО Михаил Иванович

Вот эти данные были взяты из Всесоюзной книги памяти: 

ЛАПКО Михаил Иванович, ефрейтор, ст. водитель-электромеханик войск спец. связи, род. 27.9.1961 в дер. Станелевичи Поставского р-на Витеб, обл. БССР. Белорус.Работал в колхозе "Красное Знамя".
В Вооруж. Силы СССР призван 23.10.79 Поставским РВК.
Неоднократно выполнял задачи в боевой обстановке, участвовал в сопровождении колонн, проявил при этом мужество и отвагу. 11.9.1981 при доставке груза в часть его автомобиль был обстрелян. Л. с товарищами занял оборону и открыл огонь по мятежникам. В бою получил смертельное ранение.
Нагр. орд. Красной Звезды (посмертно).
Похоронен в дер. Ласица Поставского р-на.


Вот эти данные были взяты из книги памяти павших в Афганской войне по органам и войскам КГБ СССР: 

ЛАПКО Михаил Иванович

Ефрейтор, ст. водитель-электроме­ханик войск специальной связи. Ро­дился 27.09.1961 г. в д. Станелевичи Поставского р-на Витебской обл., белорус, чл. ВЛКСМ. Работал в кол­хозе «Красное Знамя». В ВС СССР призван 23.10.1979 г. Поставским РВК. В Республике Афганистан не­однократно выполнял задачи в бое­вой обстановке, участвовал в про­водке транспортных колонн. 11.09.1981 г., доставляя грузы в часть, подвергся внезапному напа­дению группы противника. Вместе с товарищами занял оборону. В ходе боя был убит. Посмертно награжден орденом Красной Звезды. Похоро­нен в д. Ласица Поставского р-на Витебской обл.


Вот эти данные были взяты из белорусской книги памяти:
 

ЛАПКО Міхаіл Iванавіч
Нарадзіўся 27.9.1961 г. у в. Станелевічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Баляслава Ільінічна, палявод калгаса «Чырвоны сцяг" Пастаўскага раёна, бацька, Іван Іванавіч, пенсіянер. У 1977 г. Міхаіл скончыу 9 класау Ваўкоўскай сярэдняй школы і працаваў трактарыстам у калгасе «Чырвоны сцяг". У 1979 г. скончыў Шаркоўшчынскую школу ДТСААФ. У кастрычніку 1979 г. прызваны ў Савецкую Армію Пастаўскім РВК. 3 1980 г. служыў у Афганістане. Яфрэйтар М. I. Лапко загінуў 11.9.1981 г. Пахаваны ў в. Ласіца Пастаўскага раёна. Пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
...У той дзень М. I. Лапко з баявымі таварышамі працаваў на будаўніцтве электрастанцыі ў Кабуле. Калі салдаты паехалі па будаўнічыя матэрыялы, пад Кабулам машыну абстралялі душманы.

З артыкула П. Курыловіча "Навечна застаўся маладым" у пастаўскай раённай газеце «Звязда" ад 17 чэрвеня 1989 г.


У тыя першыя гады мы так мала ведалі пра Афганістан. А туды ішлі сыны і ўнукі, ішлі на вайну, не маючы нават права паведаміць сваім родным.
Бацькі Лапко адчувалі сябе спакойнымі першыя паўгода, калі Міша праходзіў службу на Беларусі. А потым нібы знік. Месяц прайшоў, другі — ні адной вестачкі. З той пары і закралася пастаянная трывога ў сэрца маці. Баляслава Iльінічна расказвала:
"Не змагла вытрымаць, месца не знаходзіла. Ведала, разам з Міхалкам праходзілі службу хлопцы з нашага раёна. Падалася ў Аліхверы, потым у Сяргеевічы, каб хоць нейкую нітачку знайсці. Адна маці так і сказала: ён там. А неўзабаве і першае пісьмо атрымала Усе берагу.
3 пісем даведаліся: сустрэў Міхалка хлопца з Пастаў — Лёню Вайцяховіча. Ен пазней прызываўся на службу. I нібы лягчэй стала: няхай і рэдка, але бачацца свае, землякi".
Баляслава Ільінічна Лапко не магла гаварыць без слёз. Не, не прытупілася боль у матчыным сэрцы.
Яна і сёння памятае сына такім, як у апошні раз.
" Было гэта ў 1981 годзе. Якраз напярэдадні свята 8 Сакавіка прыйшоў Міхалка ў водпуск. Не перадаць нашай радасці: сынок вярнуўся з вайны. Не магла нагледзецца, нацешыцца. Быццам бы і ранейшы застаўся, а ў вачах сум. Колькі ж яму давялося зведаць, каб стаць не па гадах дарослым. Сынок не хацеў, не расказваў, што там робіцца ў далёкім Афганіста-не. Я і не распытвала. Усё толькі суцяшаў: "Не хвалюйся, мама, абавязкова вярнуся. Нам трэба трымацца разам". Так і ў пісьмах пісаў. У апош-нюю сустрэчу асабліва цёпла гаварыў пра дом, родныя мясціны. Нібы адчуваў, што больш ніколі не вернецца сюды"..
Кароткі салдацкі адпачынак. Не Ўпрыкметку праляцелі і дні, адпедзе ныя Міхаілу Лапко. Нялёгкім было Расставание з бацькамі, домам, знаёмымі. Але ён трымаўся малайцом, хоць і ведаў: усё можа здарыцца. А для Баляславы Ільінічны і Івана Іванавіча зноў пацягнуліся доўгія дні чакання, Днi трывог і перажыванняў. Не ў звы-Чайную армейскую часць, а туды, дзе смерць, дзе баі, зноў адпраўляўся сын.
Яго чакалі восенню, няхай і позняй, няхай і напярэдадні Новага года, але менавіта ў 1981-м. Заканчваўся тэрмін cлужбы яфрэйтара Міхаіла Лапко.
Усё больш расла Надзея, упэўненасць: вернецца іх Міша жывым і здаровым.
"Як я перажыла тыя дні, цяжка  i сказаць. У хату Міхалку прывезлі . Верасня. А напярэдадні было пісьмо-- звычайнае, бадзёрае. 3 таго часу
жыццё быццам раздзялілася. Аб адным думаю: навошта такія пакуты выпалі тысячам нашых дзяцей і маці. Вось і нас не абмінула гора. Радавалася, калі пачаўся вывад нашых войск з Афганістана. Але гэта было намнога пазней".

Яфрэйтар Міхаіл Іванавіч Лапко загінуў 11 верасня 1981 года. Праз шаснаццаць дзён яму споўнілася б дваццаць гадоў. Для маці, бацькі і сястры Людмілы ён назаўжды застаў-ся юным, нават хлапчуком, які так і не паспеў пазнаць жыццё ва ўсім яго харастве...
Міша, як расказвала маці, рос звычайным хлапчуком. Закончыў васьмі-годку, потым вучыўся на шафёра. Змалку прывычны да працы. Ён і ў калгасе "Чырвоны сцяг", хоць і не шмат папрацаваў, пакінуў добры ўспамін.
— Любіў хлопец тэхніку,— успамінала намеснік старшыні калгаса В. М. Катовіч.— Меў правы на кіраванне машынай, а вось каб вадзіць самастойна — гадоў не хапала. I ўсё ж хлопцу даверылі аўтамабіль. Так і працаваў да арміі, без парушэнняў, заўваг.
Для родных, асабліва маці, напамі нак пра сына — боль. Гэта яе невылечная рана. Свайго Міхалку Баляслава Ільінічна помніць кожны дзень, вітаецца, размаўляе з ім. Сын глядзіць з партрэта ўважліва, задуменна.
Суцяшае Баляславу Ільінічну адно, што не пакінулі яе ў бядзе і горы добрыя людзі. Найперш тыя, хто сам зведаў вайну, страчваў баявых сяброў. У дом прыходзяць пачтоўкі ад афіцэ-ра Уладзіміра Уладзіміравіча Бурмістрава. Гэта яму Прыйшлося сэрцам дакрануцца да мацярынскага гора і праводзіць яфрэйтара Савецкай Арміі Міхаіла Лапко ў апошні шлях. Не забывае бацькоў свайго армейскага таварыша і Леанід Вайцяховіч. Яго ўспаміны — самыя дарагія. У дзень Памяці на магілу М. Лапко кладзецца вянок ад выканкома мясцовага Савета і праўлення калгаса.
Але несуцешнае гора родных. I ў ім таксама трэба знаходзіць сілы, каб вытрымаць, не кінуць лішняе, крыўд-нае слова. Ніхто не жадаў смерці нашым хлопцам. Ішла вайна, а яна без ахвяр не бывае. Іншая справа: ці апраўданы яны. Аб гэтым сёння гавораць адкрыта.
...Наша сустрэча з Баляславай Ільі-нічнай і яе дачкой Людмілай адбылася ў маі. У дварышчы цвілі бэз, рабіна,наўкола ўсё збіралася ў зеляніну, радавала. Тут, у Станелевічах, рабіў першыя крокі Міша, адсюль яго праводзілі на вайсковую службу.
Для сваіх аднавяскоўцаў ён навечна застаўся маладым.







Если вы желаете что-либо рассказать или написать об этом человеке,мы можете написать письмо
на один из адресов электронной почты администратору этой страницы и/или прислать фотографии
(щёлкните по ссылке адреса электронной почты,чтобы администратор мог отличить ваше письмо
от других приходящих писем и впишите пожалуйста фамилию,имя и отчество павшего, о ком вы
хотите написать,а в отдельных случаях и год гибели,когда среди павших встречаются полные тезки):


afganmemorial@gmail.com    afganmemorial@yandex.ru      
 
afganmemorial@aol.com      afgan-memorial@mail.ru