Нарадзіўся 27. 11. 1968 г. ў в. Сямігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ. Маці, Галіна Антонаўна, працуе зваршчыцай на Мінскім аўта-заводзе, бацька, Павел Аляксеевіч, сувязіст Мінскага раённага вузла сувязі. Пасля сканчэння васьмігадовай школы ў Лугавой Слабадзе Мінскага раёна Васіль пасту-піў у Смілавіцкі сельгастэхнікум, які скончыў у сакавіку 1987 г., атрымаўшы спецыяльнасць агранома. У 1987 г. прызваны ў Савецкую Армію Чэрвеньскім РВК, накіра-ваны ў Афганістан. У час баявой аперацыі радавы В. П. Кулеш быў цяжка паранены і памёр 10. 6. 1987 г. Пахаваны ў в. Апчак Мінскага раёна. |